У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2014 г. № 359 «Аб Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі» ў г.Маскве ў 2015 годзе скончана будаўніцтва Дзелавога і культурнага комплексу Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Комплекс з’яўляецца знакавым рэспубліканскім аб’ектам, пабудаваным у гістарычнай частцы цэнтра Масквы на вул. Марасейка. Яго дзейнасць накіравана на развіццё ўзаемавыгаднага беларуска-расійскага і міжнароднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, культурна-гуманітарнай галінах.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ДКК
Правядзенне мерапрыемстваў высокага дзяржаўнага ўзроўню — дзяржаўныя святы, цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, сустрэчы міжнароднага ўзроўню, эканамічныя і інвестыцыйныя форумы і канферэнцыі па пытаннях эканамічнага, навукова-тэхнічнага, культурнага і грамадска-палітычнага супрацоўніцтва;
Арганізацыя дзелавых сустрэч і перагавораў, круглых сталоў, семінараў, брыфінгаў, прэс-канферэнцый;
Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць, у тым ліку дэманстрацыі экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў Беларусі і Расіі;
Рэалізацыя навуковых, культурных, адукацыйных, турыстычных, спартыўных праектаў, праграм і мерапрыемстваў (канферэнцый, семінараў, канцэртаў, тэатральных паказаў, літаратурна-мастацкіх вечароў, майстар-класаў, бізнес-прэзентацый).
Будынак Комплексу агульнай плошчай звыш 15 000 м² складаецца з трох частак
адміністрацыйна-дзелавая частка: адміністрацыйна-офісныя памяшканні, зала дзелавых сустрэч і перагавораў, мультымедыйны прэс-цэнтр на 50 месцаў;
сацыяльна-культурная частка: зала ўрачыстасцей і цырымоній, шматфункцыянальная канферэнц-зала на 234 месцы, мармуровая зала, мастацкая галерэя, літаратурна-музычная гасцёўня, зала беларускай дыяспары, бібліятэка;
частка сацыяльнага абслугоўвання: рэстаран, кафэ, гасцініца, трэнажорная зала, двухузроўневая падземная аўтастаянка.
Арганiзацыя мерапрыемстваў у ДКК:
Тэлефон: +7 (495) 6241968
e-mail: dkk@embassybell.ru