Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации
Главная / Консульские вопросы и визы / Визы /
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
B — транзітная
Афармленне транзітнай візы (тып В)
Транзітная віза (тып B) выдаецца з мэтай транзітнага праезду праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на заяўлены тэрмін, але не больш чым на 1 год, і дзейнічае не больш 2 сутак з дня заезду іншаземца ў Рэспубліку Беларусь.
Транзітная віза выдаецца для аднаразовага, двухразовага і шматразовага праезду праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці ў замежніка візы краіны, у якую ён накіроўваецца праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Калі віза для ўезду ў трэцюю краіну не патрабуецца, прымаюцца да ўвагі іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі для праезду чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам або пацверджанне іх браніравання.
C — кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 дзён
Афармленне кароткатэрміновай візы (тып С)
Дзелавыя стасункі, удзел у спартыўных/культурных мерапрыемствах:
арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленай на фірмовым бланку з указаннем поўнай назвы дадзенай юрыдычнай асобы, яго месцы знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы аб выкананні іншаземцам правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Пры патрэбе ажыццяўлення кантролю за працай прадстаўніцтва замежнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь або іншай дзейнасці, непасрэдна злучанай з працай дадзенага прадстаўніцтва, кароткатэрміновая ўязная віза з мэтай ажыццяўлення дзелавой паездкі можа быць аформлена кіраўнікам і працаўнікам дадзенага прадстаўніцтва ці замежнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, на падставе арыгінала хадайніцтва прадстаўніцтва замежнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, аформленай на фірмавым бланку з указаннем поўнай назвы, месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства прадстаўніцтва аб выкананні іншаземцам правілаў знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У якасці падставы для разгляду запыту на атрыманне кароткатэрміновай візы з мэтай ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах па папярэднім узгадненні з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз можа быць прынята копія заступніцтва, у тым ліку, перададзеная па факсімільнай сувязі ці па іншых каналах сувязі.
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
Вучоба:
арыгінал запрашэння на навучанне, узгодненага з адпаведным падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрмін, паказаны ў запрашэнні, або паступіўшае ў замежную установу паведамленне падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі аб узгадненні запрашэння на навучанне. Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён і можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь па кароткатэрміновай візе на вучобу падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі ў адпаведным парадку афармляецца іншаземцу дазвол на часовае пражыванне, а таксама, пры неабходнасці, – выязная-ўяздная виза.
Падтрыманне рэлігійных сувязей
арыгінал хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, аформленае на фірмовым бланку з указаннем поўнага наймення рэлігійнага аб’яднання, яго месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства рэлігійнага аб’яднання па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай рэлігійнага аб’яднання, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
У якасці падставы для разгляду запыту на атрыманне кароткатэрміновай візы ў мэтах падтрымання рэлігійных сувязяў па папярэднім узгадненню з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз можа быть прынятая копія аформленага належным чынам хадайніцтва, у тым ліку, передадзеная па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі.
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
Турызм
арыгінал аднаго з наступных дакументаў на тэрмін, указаны ў дакуменце, але не больш за 30 сутак:
Па папярэднім узгадненні з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз кароткатэрміновыя візы з мэтай турызму могуць быць аформлены на падставе:
Па прыватных справах
Заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь сапраўдная на працягу 90 сутак з даты натарыяльнага пасведчання сапраўднасці подпісу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
Наведванне месцаў пахавання
арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або мужа (жонкі) замежніка — для афармлення ўязной візы замежніку, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога замежніка.
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
Ажыццяўленне гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне іншаземнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове
хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у тым ліку атрыманае па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
Ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці
прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў у сувязі з іх часовай акрэдытацыяй у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
Работа (з правам работы па найму) — адзін з наступных дакументаў:
- пасведчаная натарыюсам Рэспублікі Беларусь копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
- паведамленне падраздзялення па грамадзянству і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову.
Па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі ў адпаведным парадку афармляецца іншаземцу дазвол на часовае пражыванне, а таксама, пры неабходнасці, – выязная-ўязная виза.
D — доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 дзён , калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь
дзелавыя паездкі — на падставе наступных дакументаў:
Ад прадстаўлення ўказаных у папярэднім абзацы дакументаў могуць быць вызвалены іншаземцы, калі такі дакумент ужо маецца ў распараджэнні беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, і з моманту яго прадстаўлення не прайшоў адзін год, а таксама іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь па хадайніцтвам дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;
пры патрэбе, па рашэнні консульскай службовай асобы, — іншых дакументаў, што пацвярджаюць звесткі, пададзеныя ў хадайніцтве.
Доўгатэрміновая ўязная віза можа афармляцца на падставе хадайніцтва прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь заснавальнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, у мэтах ажыццяўлення дзейнасці, непасрэдна звязанай з працай прадстаўніцтва.
удзел у спартыўных (культурных) мерапрыемствах — на падставе наступных дакументаў:
прыватныя справы — на падставе арыгінала аднаго з наступных дакументаў:
журналісцкая дзейнасць — прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў, акрэдытаваным у МЗС, а таксама членам іх сем’яў;
Праца па найму
праца — грамадзянам дзяржаў, бяспечных у міграцыйным дачыненні, на падставе арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцттва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь і аднаго з наступных дакументаў:
У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза для дзелавых паездак або рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 2 год з правам знаходжання да 90 сутак у календарным годзе, пачынаючы з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, на вышэйпададзеных падставах.
У выпадку, калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння больш за адзін год для дзелавых паездак або рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 3 год з правам знаходжання да 90 сутак у календарным годзе, пачынаючы з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, на вышэйпададзеных падставах.
Грамадзянам дзяржаў, бяспечных у міграцыйным дачыненні, якія на працягу папярэдніх 3 год атрымлівалі візу з мэтай ажыцяўлення дзелавой паездкі, доўгатэрміновая ўязная віза з мэтай падтрымкі дзелавых кантактаў па рашэнню консульскай службовай асобы можа афармляцца без прадстаўлення іншаземцам дадатковых дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміну, пры наяўнасці інфармацыі аб гэтых дакументах у хадайніцтве аб выдачы доўгатэрміновай ўязной візы.
Для атрымання візы на ўезд у Рэспубліку Беларусь замежнаму грамадзяніну трэба падаць:
Тэрміны разгляду візавых заяў:
Рашэнне па выдачы візы прымаецца па заканчэнні 5 працоўных дзён (каляндарны тыдзень) з моманту падачы візавай заявы.
Па просьбе заяўніка рашэнне аб выдачы візы можа быць прынята ў тэрміновым парадку са спагнаннем консульскага збору ў павышаным памеры ў адпаведнасці з зацверджаным тарыфам. Рашэнне аб выдачы тэрміновай візы прымаецца ў тэрмін да 2 працоўных дзён.
Інфармацыя для грамадзян і выхадцаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Афрыкі.