Владимир Семашко

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации

  • Президент Республики Беларусь
  • Правительство Беларуси
  • Министерство иностранных дел Беларуси
  • Совет Республики
  • Палата представителей
  • Ответы на вопросы
  • Славянский базар в Витебске — 2020
  • Сервис онлайн-бронирования отдыха в Беларуси VETLIVA
  • Export.by
  • Центр международных связей Министерства образования

Главная / Отделения / Почетные консулы / Новости /

Голас Радзімы: У Цюмені — талака

   СОЦСЕТИПосольство Беларуси в России в Facebook Посольство Беларуси в России в Twitter Посольство Беларуси в России вКонтакте Посольство Беларуси в России в Instagram 

У беларускіх вёсках па гэты час жыве талака — як спрадвечная традыцыя разам рабіць цяжкую працу: будаваць хату, капаць бульбу, нарыхтоўваць сена... І ў святы продкі нашыя былі разам. Падобныя звычаі беларусы-самаходы захавалі ў Сібіры, дзе суровыя ўмовы жыцця патрабуюць супольных дзеянняў. Цяпер жа ёсць у нас і ў горадзе такая талака: некалькі грамадскіх суполак паядноўваюць намаганні, каб на высокім узроўні правесці значныя імпрэзы — каб усё прайшло як мае быць, душу грэла. Да таго ж не лішнім бывае й добры прыклад іншым паказаць.

Як правіла, часта ў супрацы найстарэйшая Цюменьская абласная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурнае таварыства „Аўтаномія Беларусь“» (ёй цяпер кіруе Марыя Піскун), аддзел беларускай культуры Дома нацыянальных культур «Строитель» на чале з Юліяй Чарапанавай. Далучаецца да талакі нядаўна створаная Рэгіянальная грамадская арганізацыя «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Цюменьскай вобласці» (выканаўчы дырэктар Сяргей Сцяцкевіч). Актыўна падключаюцца да розных праектаў Ганаровы генеральны консул Беларусі ў Цюмені Уладзімір Шугля і начальнік аддзела Камітэта па справах нацыянальнасцяў абласной дзяржадміністрацыі Сяргей Яфімчык.

Чытаць далей...