Владимир Семашко

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации

  • Президент Республики Беларусь
  • Правительство Беларуси
  • Министерство иностранных дел Беларуси
  • Совет Республики
  • Палата представителей
  • Export.by
  • Ответы на вопросы
  • Сервис онлайн-бронирования отдыха в Беларуси VETLIVA

Главная / Отделения / Ростов-на-Дону / Новости /

На конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXІ стагоддзя» адзначаны відэафільм «Ад беларускіх раўнін да вяршыняў Каўказа»

Посольство Беларуси в России в Facebook Посольство Беларуси в России в Twitter Посольство Беларуси в России вКонтакте Посольство Беларуси в России в Instagram Посольство Беларуси в России в YouTube

Зрабіла відэафільм вучаніца 5 й школы горада Майскі Кабардзіна-Балкарыі Лія Тхашыгугава. На пачатку яго дзяўчына расказвае, што займаецца ў Нальчыку ў Дзіцячай акадэміі творчасці «Солнечный город», якая ў супрацы з многімі арганізацыямі. Сярод сяброў акадэміі — суполка «За яднанне, сябры!», якая працуе больш за 10 гадоў. «Рух падтрымлівае культуру i традыцыі беларусаў у Кабардзіна-Балкарыі, а такіх у нас больш за 1000, — расказвае за кадрам Лія. — А яшчэ адна задача суполкі „За яднанне, сябры!“, — падтрымка i развіццё дружалюбных стасункаў з прадстаўнікамі ўсіх народаў і народнасцяў, што жывуць тут». Беларусы, паведамляе далей, праводзяць сустрэчы, рэалізуюць праекты, у якіх і навучэнцы акадэміі часта ўдзельнічаюць.

Між тым, вынікае з фільма, у Кабардзіна-Балкарскім дзяржуніверсітэце на філалагічным аддзяленні вывучаюць беларускую мову i літаратуру. Заняткі праводзяцца факультатыўна. Студэнты вывучаць мову, чытаюць беларускіх класікаў у арыгінале, праводзяць творчыя сустрэчы, паэтычныя вечарыны. «Такія сустрэчы дапамагаюць нам зразумець, што нашы народы аб’ядноўвае вельмі многае: імкненне да прыгожага, гасціннасць, беражлівае стаўленне да традыцый, працавітасць», — разважае юная рэжысёрка.

Згадвае i пра старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у часе якой больш за 8 тысяч ураджэнцаў Кабардзіна-Балкарыі ваявалі з ворагам на тэрыторыі Беларусі. «Сотні адважных сыноў Кабардзіна-Балкарыі прынялі першы ўдар гітлераўцаў, тысячы вызвалялі Беларусь пасля пералому вайны, — гучыць за кадрам. — Сярод іх былі i вядомыя паэты Алім Кешокаў, Кайсын Куліеў, Алі Шагенцукаў». Нагадаем, што Алі Асхадавіч — класік кабардзінскай літаратуры. Вайна прывяла яго ў Беларусь, восенню 41-га ён трапіў у палон пад Бабруйскам, там і загінуў. Пра тое, дарэчы, з наводкай Паўла Сідарука мы раней пісалі — гл. «Няскораны паэт з Баксана» — ГР, 25. 02.2016.

Кабардзіна-Балкарскую Рэспубліку прадставілі 12 хлопчыкаў і дзяўчынак з Дзіцячай акадэміі творчасці «Солнечный город», камандай кіравалі заслужаная работніца адукацыі КБР Таццяна Наўяніс і загадчыца аддзела навукова-даследчай і канструктарскай работы ў акадэміі Элена Наўяніс.

Абсалютнымі пераможцамі конкурсу сталі Даніла Елісееў з 6 й гімназіі Мінска з праектам «Рабочая станцыя D3D» і навучэнец згаданай Дзіцячай акадэміі творчасці «Солнечный город» з Нальчыка Тамірлан Нагоеў з праектам «Мабільныя міні-ГЭС колавага i гірлянднага тыпу для забеспячэння электраэнергіяй у цяжкадаступных горных раёнах».

А відэафільм «Ад беларускіх раўнін да вяршыняў Каўказа», які зрабіла Лія Тхашыгугава, на секцыі «Відэафільм» заняў ганаровае трэцяе месца.