Владимир Семашко

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации

  • Президент Республики Беларусь
  • Правительство Беларуси
  • Министерство иностранных дел Беларуси
  • Совет Республики
  • Палата представителей
  • Export.by
  • Ответы на вопросы
  • Сервис онлайн-бронирования отдыха в Беларуси VETLIVA

Главная / Экстренная помощь /

Экстранная дапамога

Пры экстрэмальнай сітуацыі
(смерць сваяка ці знаёмага, затрыманне, арэшт прадстаўнікамі паліцыі, страта дакументаў, стварэнне пагрозы для жыцця грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі), якая адбылася ў непрацоўны час Консульскага аддзела, Вы можаце:

— патэлефанаваць па нумары + 7 495 777 66 44 (дзяжурны);

— накіраваць паведамленне па электроннай пошце: consular@embassybel.ru, адзначыўшы, па магчымасці, наступныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, грамадзянства, краіна месца жыхарства заяўніка і таго, хто трапіў у экстрэмальную сітуацыю (пры наяўнасці, нумар і серыя пашпарта, адрас рэгістрацыі за мяжой і ў Беларусі), што, дзе і калі здарылася, а таксама Вашы кантактныя дадзеныя (нумар тэлефона).

Мабільная сувязь і шматлікія вэб-дадаткі істотна спрасцілі пытанні камунікацыямі са сваякамі і блізкімі за мяжой. Не трэба, як у былыя часы, ісці на перамоўны пункт ці тэлеграф. Але адсутнічанне сувязі цягам некалькіх дзён ужо насцярожвае. Як паступіць, калі тэлефон вашых блізкіх, знаходзячыхся у Расіі, не адказвае, і ў вас ёсць падставы для турботы?

Каб заявіць пра факт невядомага знікнення асобы, трэба звярнуцца ў дзяжурную частку органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад тэрміну нябытнасці зніклага. Да заявы пажадана прыкладаць фатаграфію зніклага. Таксама запатрабуецца інфармацыя пра акалічнасці знікнення асобы, яго лад жыцця, родныя сувязі, дэталёвае апісанне прыкмет. Калі становіцца зразумела, што чалавек знік на тэрыторыі Расіі, беларускія праваахоўныя органы звяжуцца са сваімі расійскім калегам, якія могуць дапамагчы ў пошуку.

Для самастойных пошукаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі можна патэлефанаваць у рэгіянальнае бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў (БРНС). Гэта служба, куды ў рэжыме рэальнага часу сцякаецца інфармацыя пра факты выяўлення неапазнаных трупаў, асобах, затрыманых органамі ўнутраных спраў, а таксама дастаўленых у медычныя ўстановы, не мелых магчымасці паведаміць пра сябе звестак. У БРНС можна звярнуцца ў любы час сутак. Тэлефон БРНС Маскоўскага рэгіёна — +7 495 688 22 52. Тэлефоны іншых рэгіянальных БРНС можна знайсці на сайце МУС Расіі.

Калі цяжка асабіста звярнуцца ў праваахоўныя органы (прыкладам, вы знаходзіцеся за мяжой), можна скарыстацца опцыяй «Электронны зварот у пасольства». Як гэта зрабіць — глядзіце тут. Консульскія супрацоўнікі скіруюць адпаведныя запыты ў кампетэнтныя органы Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым трэба помніць, што для падрыхтоўкі адпаведных запытаў трэба падаць поўную інфармацыю, а менавіта: фамілію, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, пашпартныя дадзеныя (калі ёсць), адрасы жыцця (рэгістрацыі) асоб якая звяртаецца і якая адшукваецца, іх нумары тэлефонаў.

Што яшчэ могуць і чаго не могуць зрабіць консульскія супрацоўнікі для вас? Гэта карысная інфармацыя тут

Посольство Беларуси в России в Facebook

Посольство Беларуси в России в Twitter

Посольство Беларуси в России вКонтакте

Посольство Беларуси в России в Instagram

Посольство Беларуси в России в YouTube