Владимир Семашко

Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Беларусь в Российской Федерации

  • Президент Республики Беларусь
  • Правительство Беларуси
  • Министерство иностранных дел Беларуси
  • Совет Республики
  • Палата представителей
  • Export.by
  • Ответы на вопросы
  • Сервис онлайн-бронирования отдыха в Беларуси VETLIVA

Главная / Новости / Деловой и культурный комплекс /

Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Пасольстве

20 февраля 2019

Посольство Беларуси в России в Facebook Посольство Беларуси в России в Twitter Посольство Беларуси в России вКонтакте Посольство Беларуси в России в Instagram Посольство Беларуси в России в YouTube

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы адбылося ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства.

Адкрываючы мерапрыемства, старшы саветнік Пасольства — начальнік ДКК Васіль Чэрнік павіншаваў усіх прысутных з гэтым святам і падкрэсліў, што ў Беларусі надаецца вялікая ўвага захаванню беларускай мовы. «Ужо на працягу амаль 20 гадоў дзень роднай мовы святкуецца ў розных краінах свету, і Рэспубліка Беларусь — не выключэнне: шмат мепрапрыемстваў, прысвечаных роднай мове, праходзяць у розных гарадах Беларусі, якія маюць вялікую колькасць гісторыка-культурных каштоўнасцей і стаяць на захаванні духоўнай спадчыны».

Па рашэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у краіне штогод адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Як падкрэсліў В.Чэрнік, гэта нацыянальнае свята культуры, асветы і духоўнасці, якое стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сімвалам незалежнасці новай суверэннай Беларусі. Ён адзначыў, што Беларусь адзіная краіна на постсавецкай прасторы, у якой руская мова таксама з’яўляецца дзяржаўнай.

Дыпламат выразна прадэкламаваў вядомы верш народнага паэта Беларусі Янкі Купалы «Спадчына»:
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.

«Паводле апошніх даных, у свеце кожны год знікаюць дзесяткі моў малых народаў. Беларуская мова мае сваю гісторыю: і трагічную, і слаўную, і вялікую. Справа ў тым, што кожны беларус ведае сваю мову, і амаль кожны беларус штодзённа гаворыць на рускай мове», — расказаў былы Міністр замежных спраў Беларусі, доктар філасофскіх навук, прафесар Іван Антонавіч. Ён таксама адзначыў, што «сёння Беларусь вядзе цікавую, разумную, культурную палітыку ўраўнавагі беларускай і рускай моў у двухмоўі» і пажадаў, каб гэтая тэндэнцыя не спынілася.

Вершы сваёй маці, ураджэнкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці паэтэсы Ніны Захарэвіч, экспрэсіўна прачытала яе дачка — мастак Людміла Курыловіч, якая жыве ў Маскве. Яна таксама расказала пра жыццевы шлях сваёй матулі і як яе вершы сагрэлі многа сэрцаў і душ землякоў з усіх куточкаў Беларусі.

Вернісаж выставы «літ-Арт» Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь прадставіў гасцям мерапрыемства дырэктар Цэнтра Сяргей Крыштаповіч. Ён расказаў, што у Маскву прывезены творы беларускіх мастакоў, якія працуюць у галіне каліграфіі і шрыфту, дэманструюць развіццё кірылічных шрыфтоў, якія ідуць ад «паўустава» Францыска Скарыны, «Статута Вялікага Княства Літоўскага» — друкаваных шрыфтоў і скорапісу — да нашага часу.

Святочны вечар таксама ўпрыгожыў канцэрт ансамбля песні і танца «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі. Артысты ансамбля, творчасць якіх накіравана на папулярызацыю беларускай народнай песні як аднаго з найбагацейшых пластоў нацыянальнай культуры, прадставілі ўласныя вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі на тэмы беларускай народнай творчасці, выканалі народныя песні і танцавальныя нумары, праспявалі песні беларускіх кампазітараў.

Ад імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Сямашкі артыстам паднеслі кветкі, а прысутныя адарылі іх авацыямі і крыкамі «Брава».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, ветэраны дыпламатычнай службы МЗС Расіі, навуковых і творчых колаў Масквы, грамадскіх аб’яднанняў беларусаў Расіі, Патрыяршага падвор’я Храма святой велікамучаніцы Ірыны Прадстаўніцтва Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата Рускай Праваслаўнай Царквы, таксама студэнты Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін.

Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод з 2000 года, абвешчаны ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама для забеспячэння магчымасці больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі па ўсім свеце.